Select your language

12 студзеня 2022 г. у Палацы Рэспублікі адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 100-годдзю з дня ўтварэння Мінскай рэгіянальнай мытні. На юбілейным свяце сярод шматлікіх гасцей прысутнічалі і прадстаўнікі кіраўніцтва БДУ, нашага факультэта, выкладчыкі кафедры мытнай справы, а таксама ў рамках прафарыентацыі група студэнтаў-мытнікаў першага, другога і трэцяга курсаў.

З Мінскай рэгіянальнай мытняй факультэт міжнародных адносін і кафедру звязвае даўняе супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі і выхавання будучых мытных спецыялістаў. Штогод шэрвагі адной з найлепшых мытняў Беларусі папаўняюць выпускнікі спецыяльнасці «Мытная справа» ФМА.