Подождите, идет загрузка сайта ...

27 снежня члены валанцёрскага атрада ФМА «Кадуцэй» Аскерка М., Пуйша Д. і Бут-Гусаім Д. разам з супрацоўнікамі Мінскай рэгіянальнай мытні прынялі ўдзел у Рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці". Выхаванцам Івянецкага дома-інтэрната былі ўручаны навагоднія падарункі, набытыя на добраахвотныя ахвяраванні выкладчыкаў кафедры мытнай справы і студэнтаў-мытнікаў. Таксама студэнты сталі ўдзельнікамі навагодняга свята.

Выказваем шчырую падзяку ўсім выкладчыкам і студэнтам, якія прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі.