3 снежня адбылося доўгачаканае мерапрыемства Міс ФМА 2021, арганізаванае Студэнцкім саюзам!
Велізарная пляцоўка, эфектныя нумары, сотні захопленых апладысментаў і галавакружныя прызы – тое, што застанецца ў памяці гледачоў надоўга.
Журы вынесла сваё рашэнне, размеркаваўшы месцы і намінацыі наступным чынам:
- МІС ФМА 2021 — Валерыя Шавель
- ВІЦЭ-МІС ФМА 2021 — Валерыя Сяховіч
- Міс глядацкіх сімпатый — Валерыя Шавель
- Міс закуліссе — Анастасія Новікава
- Лепшая піяр-кампанія — Дана Віннічак
- Міс грацыя — Ліза Краскоўская
- Міс фотагенічнасць— Паліна Панамарова
- Міс пераўвасабленне — Дана Віннічак
- Міс лепшае хатняе заданне — Лізавета Хлыпаўка
- Міс інтэлектуальны конкурс — Анастасія Корсак
- Міс лепшая візітоўка — Валерыя Сяховіч
Студэнцкі саюз ФМА выказвае падзяку кожнаму, хто здолеў прыйсці на гэтае маштабнае мерапрыемства і жадае ажыццяўлення ўсіх самых смелых ідэй!
{gallery}2021/2021_12_03{/gallery}