Подождите, идет загрузка сайта ...

18 лістапада магістранты спецыяльнасці "Менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў" пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры міжнародных адносін Рамашка В. І. правялі выязны занятак у канферэнц-зале Queen гатэля Crowne Plaza Minsk у рамках курса "Пратакольнае забеспячэнне падзейных мерапрыемстваў". Занятак праходзіў у выглядзе дзелавой гульні, спрошчаным прайграванні рэальнага дыпламатычнага прыёму.

Дацэнт Рамашка В. І. пачаў занятак з тэарэтычнай часткі: расказаў пра віды дыпламатычных прыёмаў, звярнуў увагу на асаблівасці іх правядзення і арганізацыі, асаблівую ўвагу надаўшы рассадцы за сталом, сервіроўцы стала, азбуцы застолля. Усе навучэнцы групы падрыхтавалі дамашняе заданне ў выглядзе вітальнага слова гаспадара мерапрыемства ганароваму госцю, чыю ролю выконваў выкладчык курса. Варта адзначыць, што гэты прыём атрымаўся вельмі рэалістычным, усе мэты занятку былі дасягнуты, магістранты прадэманстравалі высокі ўзровень валодання прадметам. Больш за тое, такія мерапрыемствы даюць цудоўныя магчымасці для раскрыцця творчага патэнцыялу і ініцыятыўнасці студэнтаў.

Студэнты магістратуры спецыяльнасці «Менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў» выказваюць словы падзякі дацэнту кафедры міжнародных адносін Рамашку В. І. за арганізацыю і правядзенне дадзенага выязнога занятку, а таксама за прафесіяналізм, даступнае і цікавае выкладанне матэрыялаў курса!