Подождите, идет загрузка сайта ...

26 лістапада ў групе 2 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» студэнты, якія вывучаюць іспанскую мову як першую замежную, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Сіняўскай Ю. І. арганізавалі і правялі занятак на іспанскай мове, прымеркаваны да 100-годдзя БДУ. Усе навучэнцы групы падрыхтавалі праекты на тэму "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: учора, сёння, заўтра (ісп.: Universidad Estatal de Belarús: Pasado, Presente, Futuro)".

Занятак быў арганізаваны ў форме канферэнцыі, прысвечанай роднаму ўніверсітэту. Дзеці падрыхтавалі змястоўныя даклады, расказалі пра гісторыю alma mater, асвятлілі асноўныя дасягненні ўніверсітэта, разабралі яго арганізацыйную структуру, прадставілі сваю ВНУ ў будучыні. Варта адзначыць, што асаблівую цікавасць выклікалі гісторыі навучання ў БДУ чальцоў сем'яў студэнтаў. Дзеці падзяліліся фота сваіх сваякоў, выпускнікоў БДУ, і прынеслі на занятак студэнцкія білеты тых гадоў. Таксама ў рамках гэтай тэмы студэнты азнаёміліся з найбуйнейшымі ўніверсітэтамі Іспаніі і краін Лацінскай Амерыкі, пагаварылі аб гісторыі іх узнікнення. Усе выступоўцы актыўна прымалі ўдзел у занятку, які атрымаўся цікавым і пазнавальным, студэнты здолелі прадэманстраваць навыкі валодання замежнай мовай, праявілі ўменні прамоўніцкага майстэрства, прэзентацыйнай дзейнасці. Варта адзначыць, што падобныя мерапрыемствы даюць цудоўныя магчымасці для раскрыцця творчага патэнцыялу і ініцыятыўнасці студэнтаўю