Дарагія сябры! Валанцёрскі атрад ФМА "Кадуцэй" сумесна з Мінскай Рэгіянальнай мытняй прымаюць удзел у Рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці".
У рамках гэтай акцыі арганізоўваецца пасільны і добраахвотны збор сродкаў для набыцця падарункаў, цукерак, цацак, кніг для Івянецкага дом а-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця.
Просьба прыняць удзел у дадзенай акцыі. Дзеці таксама чакаюць цудаў перад Навагоднімі святамі.
Сабраныя падарункі і сродкі будуць захоўвацца ў кабінеце № 815.
Давайце тварыць дабро разам!
Па пытаннях перадачы дабрачыннай дапамогі звяртацца да кіраўніка валанцёрскага атрада Максіма Аскеркі. (тэл. 8029 869 32 88)
