Подождите, идет загрузка сайта ...

1 снежня 2021 года на адукацыйным партале БДУ LMS MOODLE была праведзена on-line віктарына "Do You Know the USA?" пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцей ФМА Зудовай С.А. і Ладзік Н.А. сярод студэнтаў другога курса спецыяльнасцяў «Міжнародныя адносіны» і «Лінгвакраіназнаўства».

Галоўнай мэтай віктарыны стала фарміраванне лінгвістычных, сацыякультурных і краіназнаўчых кампетэнцый студэнтаў аб ЗША, павышэнне матывацыі ў вывучэнні англійскай мовы.

Віктарына праводзілася ў выглядзе тэставага задання з выкарыстаннем інфармацыйна-камп'ютарных тэхналогій. Кожны студэнт павінен быў адказаць на 30 пытанняў, звязаных з рознымі абласцямі жыцця ЗША (геаграфія, гісторыя, палітыка, літаратура, музыка, мастацтва, кінематограф і інш.) за 30 хвілін (time management). Пытанні былі займальнымі, захапляльнымі і разнастайнымі. Асабліва спадабаліся студэнтам заданні, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, жыццём і творчасцю вядомых асоб, музыкай і кіно.

Па выніках віктарыны былі вызначаны пераможцы. Віншуем !!!

  • 1 месца – БАБКО ІЛАРЫЯ, 2 курс спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"
  • 2 месца – ПІХУЦІНА ПАЛІНА і НІЦІЕЎСКАЯ АЛІСА 2 курс спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"
  • 3 месца – МІЛЬГУЙ АЛЯКСЕЙ і МАЗУР ДЫЯНА, 2 курс спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны".

Арганізатары мерапрыемства дзякуюць усім студэнтам спецыяльнасцяў «Міжнародныя адносіны» і «Лінгвакраіназнаўства», якія прынялі ўдзел у on-line віктарыне і напісалі водгукі і пажаданні, што будуць улічаны ў наступным навучальным годзе!