Подождите, идет загрузка сайта ...

27 лістапада адбылася сустрэча ўдзельнікаў Клуба аратарскага майстэрства «Дзелавыя зносіны ў сферы бізнес камунікацыі», кіраўніком якога з'яўляецца старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей Грыневіч К. В.

У ходзе работы студэнты 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" і "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" знаёміліся з правіламі складання ментальных карт, складалі свае карты і прэзентавалі атрыманыя вынікі для ўсёй групы. Тэмай абмеркавання сталі культурныя адрозненні ў правядзенні бізнес-трэнінгаў для розных культур. Студэнтам было прапанавана распрацаваць і прадставіць план правядзення трэнінгу ў монакультурных і полікультурных групах, з фокусам на тлумачэнне выбару і яго пераваг перад іншымі опцыямі.

Дадзенае паседжанне ўключала працу ў групах, складанне ментальных карт па вывучаемай тэме, а таксама прэзентацыя атрыманых вынікаў з далейшым абмеркаваннем.

К. В. Грыневіч, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей