Подождите, идет загрузка сайта ...

У пятніцу, 26 лістапада, у студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" ў рамках курса "Інклюзіўны турызм" адбыліся практычныя заняткі, на якіх прысутнічалі спецыялісты ГА "Беларускае таварыства глухіх "– Палажанец Аксана Валер'еўна, Тальчук Вольга Пятроўна і Сцёпіна Алена Аляксандраўна. Практычныя заняткі былі прысвечаны тэме ўзаемадзеяння з глухімі і людзьмі са слабым слыхам у рамках турыстычнай дзейнасці. Занятак складаўся з 2 частак – тэарэтычнай і практычнай. У рамках першай студэнты азнаёміліся са структурай і дзейнасцю Беларускага таварыства глухіх, асаблівасцямі навучання і працаўладкавання людзей з інваліднасцю па слыху. У практычнай частцы студэнты разам са спецыялістамі развучвалі дактыльны алфавіт і самыя распаўсюджаныя ў сферы турызму фразы на мове жэстаў. Гэты вопыт быў цікавы і карысны ўсім удзельнікам. Спадзяемся, што падобныя заняткі ўвойдуць у навучальны працэс на сталай аснове.