23 лістапада 2021 года на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей адбыўся круглы стол з удзелам студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры Юдчыц І.С. На парадку дня былі прадстаўлены даклады па тэме "Сучасная эканамічная сітуацыя: праблемы і тэндэнцыі".
Першай у рамках гэтай тэмы выступіла Гаева Марыя з дакладам "Вярхоўны суд Польшчы супраць вяршэнства заканадаўства ЕС". Пасля прэзентацыі разгарэлася дыскусія наконт ролі ЕС у бягучых эканамічных працэсах, якія адбываюцца ў краінах-суседзях Рэспублікі Беларусь.
Абмеркаванне працягнулася выступам Гелюк Анастасіі па тэме "Завяршэнне праекта Doing Business па законе Гудхарта". У рамках гэтай тэмы былі закрануты дыскусійныя сацыяльныя і эканамічныя пытанні, якія выклікалі вялікую цікавасць з боку прысутных.
Заключнае выступленне на тэму "Навошта эканоміцы культура?" было прадстаўлена Яўгеніяй Агеевай. Удзельнікі круглага стала абмеркавалі, як узаемазвязаны эканоміка і культура.
Можна адзначыць сур'ёзную аналітычную работу ўсіх прысутных студэнтаў, добрыя навыкі прэзентацый і публічных выступленняў, інтэрактыўнага ўзаемадзеяння з аўдыторыяй, а таксама высокі ўзровень валодання англійскай мовай.
Падрыхтавала матэрыял Дар'я Ашуркевіч, студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"
Фота: Аляксей Кубышын, студэнт 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"