Подождите, идет загрузка сайта ...

22 лістапада на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей прайшло пасяджэнне круглага стала "Modes of Freight Shipping. Contemporary Challenges". Мерапрыемства прайшло ў анлайн-фармаце.

Студэнты 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа» пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры Натуркача Міхаіла Васільевіча, Тамарынай Алы Сяргееўны і Юмагулавай Маргарыты Рашытаўны абмеркавалі актуальныя праблемы ў сферы інтэрмадальнага транспарту, лагістыкі і гандлю ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, параўнаўшы замежны досвед з досведам дзяржаў ЕАЭС. Занятак стаў інтэграваным па вывучаемых аспектах англійскай мовы. Студэнты разгледзелі пытанні бяспекі чыгуначнага транспарту, асаблівасці перавозкі небяспечных грузаў і выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій як інструмента паскарэння міжнароднага гандлю. Акрамя таго, у якасці "smart break-in" была прадстаўлена нетрадыцыйная тэма — стварэнне мемаў у сацыяльных сетках па падзеях у сферы транспарту і лагістыкі. Мерапрыемства было накіравана на развіццё маўленчых навыкаў студэнтаў і пашырыла іх веды аб сучасных працэсах, якія адбываюцца ў галіне міжнародных перавозак і лагістыкі. Студэнты прадэманстравалі ўпэўненыя веды па розных тэмах і высокі ўзровень валодання англійскай мовай.

Ксенія Дзялендзік, студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа"