Подождите, идет загрузка сайта ...

У сувязі з актыўнымі працэсамі глабалізацыі ў сучасным свеце ўзрастае значэнне міжкультурнай камунікацыі як эфектыўнага спосабу дасягнення паразумення пры супрацоўніцтве прадстаўнікоў розных краін, народаў і культур. Дадзеная вобласць ведаў асабліва актуальная для вывучэння ў кантэксце цяперашніх плыняў міграцыі насельніцтва і змешвання розных культур.

Для больш глыбокага разумення гэтай тэмы студэнты 4 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" ў невялікіх групах падрабязна вывучылі пэўны аспект амерыканскай культуры і падрыхтавалі прэзентацыю, для таго каб у лепшым выглядзе прадставіць вывучаны матэрыял сваім калегам і выкладчыку.

Па ініцыятыве студэнтаў былі падрыхтаваны праекты, якія асвятляюць такія аспекты амерыканскай культуры, як спорт, бізнес, рэлігія, мода, архітэктура, гісторыя і інш.

У працэсе прадстаўлення сваіх праектаў у аўдыторыі распачалася актыўная дыскусія, падчас якой  удзельнікі паспрабавалі лепш зразумець атрыманую інфармацыю, прыйсці да кансенсусу па неадназначных пытаннях, а таксама параўнаць амерыканскую культуру з беларускай. У дыскусіі таксама актыўна прымала ўдзел выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей Ніна Іванаўна Говарава.

Відэа прадстаўлення прэзентацый можна паглядзець ТУТ

Матэрыялы артыкула былі падрыхтаваны студэнтамі 4 курса спецыяльнасці «Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» Гарбуновым Даніілам, Брыцікавай Анастасіяй, Шчэцько Дар'яй.