Подождите, идет загрузка сайта ...

Работы Клода Манэ з'яўляюцца аднымі з самых каштоўных і дарагіх у свеце. Карціны знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях розных краін. Сабраць усе самыя знакамітыя карціны ў адну выставу немагчыма. Але на мінулым тыдні студэнты спецыяльнасцяў «Міжнародныя адносіны» і «Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» скарысталіся ўнікальнай магчымасцю і 19 лістапада пазнаёміліся з творчасцю Клода Манэ ў выглядзе рэпрадукцый карцін на палатне, наведаўшы выставу «Клод Манэ. Стагоддзе імпрэсіянізму».

Аскар Клод Манэ – французскі мастак, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму, які прайшоў доўгі шлях ад ганенняў, кпінаў і галечы да сусветнага прызнання. Галоўнымі сюжэтамі карцін Клода Манэ былі святло і паветра, а галоўным прынцыпам працы – хуткая выява ўбачанага стану прыроды на пленэры. Мастак вынайшаў і давёў да дасканаласці метад напісання серый пейзажаў з адным і тым жа сюжэтам, які змяняецца ў залежнасці ад часу сутак, надвор'я і сезона.

Студэнты пазнаёміліся з 80 працамі, кожная з якіх суправаджаецца апісаннем сюжэтаў і гісторыяй стварэння карціны.

Дзякуючы сучасным тэхналогіям з дапамогай тэхнікі "жыкле" цалкам адноўлены несмяротныя шэдэўры на натуральным палатне, узноўлены драбнюткія нюансы колеру і святлаценю, перададзены характар ​​і фактура мазка.

А.У. Тучынскі, дацэнт кафедры раманскіх моў