Подождите, идет загрузка сайта ...

18 лістапада студэнты, якія вывучаюць шведскую мову, традыцыйна далучыліся да міжнароднага праекта "Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы 2021". Штогод гэты праект аб'ядноўвае сотні бібліятэк, адукацыйных цэнтраў і навучальных устаноў у паўночнаеўрапейскіх краінах агульнай мэтай – папулярызацыя любові да чытання і літаратуры.

Сёлета групе 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" для хатняга чытання былі прапанаваны два раздзелы прыгодніцкай кнігі Карын Эрландсан "Лавец жэмчугу". На занятках студэнты спачатку прайшлі тэст на веданне геаграфіі і літаратуры нардычных краін, а затым абмеркавалі змест прачытаных глаў кнігі.

Студэнты таксама зачыталі ўслых упадабаныя ім урыўкі на шведскай мове і змаглі параўнаць іх з перакладам на беларускую мову.