6 лістапада студэнтам 3 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» ФМА, якія вывучаюць англійскую мову як 2-ю замежную, прадставілася магчымасць праверыць, ці спраўдзіліся прагнозы развіцця сеткавай эканомікі, апісаныя пісьменнікам-футуролагам Кевінам Кэлі ў кнізе «New Rules for the New Economy», і выкласці вывучаны матэрыял у выглядзе кароткіх відэаролікаў. Паколькі студэнты не былі абмежаваныя ў формах і спосабах выканання гэтага задання, яны ў поўнай меры праявілі сваю крэатыўнасць, і вынікі іх працы нікога не пакінулі абыякавым.
У кожнага ўдзельніка быў свой унікальны падыход да рэалізацыі задання. Так, Анастасія Сяргеева вырашыла, што больш зразумела для аўдыторыі будзе відэа ў стылі TikTok. За дзве хвіліны, выкарыстоўваючы мініяцюры і гумарыстычныя ўстаўкі, яна не толькі змагла развесяліць слухачоў, але і даступна растлумачыць значнасць і тэндэнцыі развіцця сеткавай эканомікі для сучаснага свету.
Алеся Колас і Дар'я Крывальцэвіч, аб'яднаўшыся ў адну каманду, выклалі асноўныя тэзісы сваёй тэмы адначасова "вядучы гледача за руку" міма розных культурных аб'ектаў і прымушаючы задумацца аб будучыні сусветнай эканомікі ўсіх прысутных.
Радыён Гусеў раскрыў тэму, зняўшы відэа ўнутры віртуальнай рэальнасці гульні VRChat, куды студэнт пагрузіўся з дапамогай шлема віртуальнай рэальнасці. Гэта дазволіла ў неардынарнай форме паказаць узаемасувязь паміж тэндэнцыямі глабалізацыі і развіццём сеткавай эканомікі.
Не менш цікавыя і інфарматыўныя відэаролікі прадставили Ільян Заламай, Ян Чэн, Аляксандр Туркоў, Марыя Капарыха, Уладзіслаў Заяц і Соф'я Старавойтава.
Пасля заканчэння мерапрыемства студэнты і выкладчыкі абмеркавалі праведзеную працу, падзяліліся ўражаннямі, зрабілі высновы аб дакладнасці прагнозу і далейшым развіцці сеткавай эканомікі. Кіраўнікі конкурсу ў асобе старшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей Грыневіч К. В., Майсюк Ю. Л. і Данілевіч Д. І. падзякавалі студэнтам за крэатыўнасць у выкананні работы і пажадалі не страчваць праяўленую кемлівасць і пазітыў у працэсе далейшай вучобы.
{gallery}2021/2021_11_06_02{/gallery}