25 лістапада 2021 г. на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя па агра- і экатурызму. Тэма канферэнцыі 2021 года: АГРАЭКАТУРЫЗМ 2021 у перыяд сучасных выклікаў: нацыянальны вопыт.
Канферэнцыя арганізуецца кафедрай міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ у партнёрстве з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларускім грамадскім аб'яднаннем "Адпачынак у вёсцы".
Мэта мерапрыемства заключаецца ў абмене перадавым вопытам і ведамі ў сферы аграэкатурызму, а таксама выпрацоўка рэкамендацый для ўдасканалення рэгулявання гэтай дзейнасці на мясцовым, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.
Адкрыццё канферэнцыі – 10.00.
У рабоце форуму прымуць удзел каля 100 чалавек: прадстаўнікі дзяржаўных структур па рэгуляванні сферы турызму, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў па агра- і экатурызме, гаспадары аграсядзіб, супрацоўнікі турфірмаў, экскурсаводы, выкладчыкі і магістранты з Беларусі, Казахстана, Расіі, Славакіі і Эстоніі.
Канферэнцыя праводзіцца ў анлайн-фармаце па наступных тэматычных напрамках:
- Аграэкатурызм: міжнародны вопыт;
- Беларускі аграэкатурызм: адказ на сучасныя выклікі;
- Вынікі даследаванняў і лепшыя практыкі ў сферы аграэкатурызму.
Праграма канферэнцыі прадугледжвае абмеркаванне шырокага кола пытанняў аб практыцы арганізацыі і функцыянавання аграсядзібы, укараненні спецыялізаваных паслуг у сельскім турызме, аб перспектывах супрацоўніцтва ў галіне агра- і экатурызму, метадалагічных аспектах даследавання гэтага віду турызму, юрыдычных аспектах вядзення бізнесу ў сельскім турызме, арганізацыі падзейных мерапрыемстваў, аналіз сацыялагічных апытанняў турыстаў і экскурсаводаў.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў у друкаваным і электронным выглядзе.