Подождите, идет загрузка сайта ...

Запрашаем прыняць удзел у міжнародным навуковым круглым стале "Развіццё міжнароднага гуманітарнага права і дзейнасць Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца", прысвечаным стагоддзю Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Мерапрыемства адбудзецца 09 снежня 2021 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ. Даслаць матэрыялы для публікацыі неабходна на адрас электроннай пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 29 лістапада 2021 года.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі навуковых і адукацыйных устаноў краіны і краін-партнёраў, эксперты ў сферы міжнароднага права, міжнародных адносін і ўсе зацікаўленыя.

Мэтай правядзення міжнароднага навуковага круглага стала з'яўляецца шырокае экспертнае абмеркаванне розных аспектаў развіцця міжнароднага гуманітарнага права і дзейнасці Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага паўмесяца ў сучасных сусветных працэсах і прагназаванне магчымых выклікаў на сярэднетэрміновую перспектыву.

Больш падрабязная інфармацыя ў ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ЛІСЦЕ.

ПАТРАБАВАННІ ДА АРТЫКУЛАЎ