Подождите, идет загрузка сайта ...

У гонар 100-годдзя БДУ кафедра раманскіх моў арганізавала выставу плакатаў, створаных студэнтамі, якія вывучаюць іспанскую і партугальскую мовы. На выставе можна назіраць зусім непадобныя адна на адну творчыя працы, кожная з якіх мае сваю адмысловую задуму. Мэта выставы – перадаць у форме плаката ролю БДУ ў жыцці студэнтаў. Слоган выставы – "БДУ: учора, сёння, заўтра". Усяго ў выставе прынялі ўдзел больш за 10 груп спецыяльнасцей "Міжнародныя адносіны", "Міжнароднае права", "Сусветная эканоміка", "Мытная справа", "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" ФМА, а таксама студэнты факультэта сацыякультурных камунікацый спецыяльнасці "Сучасныя замежныя мовы" , якія вывучаюць іспанскую мову як другую замежную. Выстава праходзіць у кабінетах іспанскай і партугальскай моў, фае ФСК.

Кафедра раманскіх моў дзякуе студэнтам і выкладчыкам за праяўленую цікавасць, арганізацыю і правядзенне выставы творчых работ!