Подождите, идет загрузка сайта ...

20 лістапада 2021 г. споўнілася б 85 гадоў Юрыю Пятровічу Броўку – нашаму Настаўніку, калегу, сябру.

Цяжка пераацаніць уклад Юрыя Пятровіча ў станаўленне і развіццё беларускай школы міжнароднага права. Апошнія 25 гадоў свайго жыцця ён аддаў факультэту міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кафедры міжнароднага права.

Запрашаем Вас прыняць удзел у адкрыцці імянной аўдыторыі прафесара Ю.П. Броўкі, якое адбудзецца 23 лістапада ў 13.30. у рамках мерапрыемстваў да 100-годдзя БДУ. Аўдыторыя ім. Ю.П. Броўкі размешчана на факультэце міжнародных адносін БДУ (вул. Ленінградская, 20, 7-ы паверх, нумар 708).