Подождите, идет загрузка сайта ...

Факультэт міжнародных адносін БДУ аб'яўляе запуск Рэспубліканскага конкурсу эрудытаў па сусветнай эканоміцы «СУСВЕТНАЯ ЭКАНОМІКА: СУЧАСНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ. DIGITAL CAPITALISM»! Запрашаем да ўдзелу даследчыкаў і спецыялістаў па сусветнай эканоміцы, інавацыйным развіцці і лічбавай эканоміцы.

Першы тур уяўляе сабой напісанне навуковага артыкула па адным з 11 прапанаваных напрамкаў у сферы лічбавай эканомікі і інавацыйнага развіцця.

Па выніках першага тура аўтары лепшых работ будуць запрошаны для ўдзелу ў другім туры, які ўяўляе сабой праходжанне дыстанцыйнага тэсціравання па сусветнай эканоміцы.

Па выніках другога туру будуць выяўлены фіналісты конкурсу. Фінал адбудзецца 14 снежня.

Лепшыя работы будуць апублікаваны ў электронным часопісе "Сусветная эканоміка: сучасныя тэндэнцыі развіцця. Digital Capitalism".

Фіналісты конкурсу атрымаюць памятныя прызы і магчымасць працаўладкавання ў кампаніях-партнёрах! 

Конкурс праводзіцца пры падтрымцы партнёраў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама", ААТ "Гіпрасувязь", CЗАТ "Кампанія па развіццю індустрыяльнага парку", ТАА "Бел Хуавэй Тэхналаджыс", ААТ "Банк Дабрабыт", ТАА "Карэнсі Ком Бел», ПВТУ «Бібабоша», ТАА «Адміністратыўны рэсурс».

Заяўку ўдзельніка і тэкст артыкула неабходна даслаць да 8 снежня па спасылцы

Па ўсіх пытаннях можна звязвацца з аргкамітэтам конкурсу па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Чакаем вашых заявак!

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ