Подождите, идет загрузка сайта ...

13 лістапада слухачы Школы будучага мытніка і Школы будучага лагіста-міжнародніка ўрачыста атрымалі сертыфікаты аб заканчэнні.

Ва ўрачыстай цырымоніі бралі ўдзел прадстаўнікі кафедры мытнай справы (загадчык кафедры Астрога В.А., старшы выкладчык Кудрашоў М.Г.), старшыня Студсавета Каленік А., слухачы і іх бацькі. Школьнікі падзякавалі за атрыманыя веды і больш поўнае ўяўленне аб будучай прафесіі, а таксама абяцалі пастарацца і паступіць у 2022 г. на спецыяльнасць "Мытная справа" ў БДУ.