Подождите, идет загрузка сайта ...

10 лістапада студэнты 2 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права», якія вывучаюць іспанскую мову як першую замежную, пад кіраўніцтвам ст.выкладчыка Сіняўскай Ю.І. у рамках лексічнай тэмы "Кухня Іспаніі (Gastronomía de España)" правялі выязны занятак у адным з рэстаранаў іспанскай кухні. Кухня Іспаніі – сама па сабе славутасць. Студэнты змаглі атрымаць асалоду ад гаспача – сакрэтам выратавання ад знясільваючай андалузскай спякоты, паэльяй – услаўленай стравай Валенсіі, пататасбравас – традыцыйнай іспанскай закускай, без якой немагчыма скласці поўнага ўяўлення пра багатую, складаную і раскошную іспанскую кухню, часночным касцільскім супам – традыцыйным зімовым супам Іспаніі родам з Ла-Манчы і іншымі стравамі. Заняткі праводзіліся на іспанскай мове, у чаканні прыгатаваных страў студэнты расказалі пра кухню Іспаніі, правілы сервіроўкі стала ў рэстаране і правілы сталовага этыкету, абмеркавалі рэцэпты асноўных іспанскіх страў. Гастранамічнае падарожжа нікога не пакінула абыякавым, усе мэты занятку былі дасягнуты.