13 лістапада 2021 г. на базе факультэта міжнародных адносін БДУ прайшло фінальнае мерапрыемства лідарскай платформы "Каманда Будучыні". У рамках мерапрыемства былі прадстаўлены 10 ідэй па паляпшэнні нашай краіны. Маладыя лідары абмеркавалі не толькі перспектывы развіцця моладзевай палітыкі, але і пытанні ў іншых сферах, а таксама ўнеслі свае прапановы па ўдасканаленні дзейнага заканадаўства.
У другой частцы мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі праект Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва на 2022–2025 гады. У ходзе сустрэчы асаблівую ўвагу ўдзялілі і пытанню міграцыйнага крызісу. У якасці запрошанага эксперта выступіў намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін БДУ, дырэктар Цэнтра міжнародных даследаванняў Алег Лешанюк.