Подождите, идет загрузка сайта ...

Адным з важных складальнікаў навучальнага працэсу з'яўляецца ўзаемадзеянне з практыкамі і вузкімі спецыялістамі ў сферы вывучаемага прадмета. На гэтым тыдні студэнтам спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" прадставілася такая магчымасць. У рамках навучальнага працэсу прайшлі 2 заняткі з прадстаўнікамі Мінскай абласной арганізацыі ГА "БелТІЗ", а таксама Цэнтра крэатыўных рашэнняў "Нябачны свет".

У рамках дысцыпліны "Інклюзіўны турызм", якая выкладаецца на 1 курсе спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму", 8 лістапада 2021 г. інтэрактыўную лекцыю студэнтам правялі старшыня Мінскай абласной арганізацыі ГА "БелТІЗ" Сянько Святлана Анатольеўна і інструктар гэтай арганізацыі Крывашэй Ганна Уладзіміраўна. Студэнтам былі прадстаўлены розныя прылады, якія робяць асяроддзе вакол нас больш камфортным для людзей з парушэннем зроку. Таксама студэнты змаглі адчуць сябе на месцы невідушчага чалавека і зразумець, якім чынам можна правільна забяспечыць суправаджэнне і якаснае аказанне паслуг у сферы турызму такім кліентам.

12 лістапада 2021 г. у рамках дысцыпліны «Практыка арганізацыі інклюзіўнага турызму» студэнты 3 курса паўдзельнічалі ў інтэрактыўным практычным занятку па тэме ўзаемадзеяння з невідушчымі людзьмі і людзьмі са слабым зрокам у рамках турыстычнай дзейнасці пад назвай «Інклюзія на ўсе 100%». У занятках удзельнічалі як студэнты, так і людзі з парушэннем зроку. У працэсе сумеснай работы ўдзельнікі на практыцы пазнаёміліся з аўдыёдэскрыпцыяй, выконвалі розныя навучальныя і творчыя заданні. Занятак атрымаўся насычаным, эмацыйным і вельмі інклюзіўным. Спадзяемся, што падобныя заняткі будуць праходзіць і надалей.