Подождите, идет загрузка сайта ...

11 лістапада 2021 г. кафедра міжнароднага турызму сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь правяла Міждысцыплінарны семінар па пытаннях развіцця інклюзіўнага турызму ў Беларусі і свеце. Семінар праходзіў у рэжыме анлайн і аб'яднаў больш за 170 удзельнікаў з Беларусі. З боку Міністэрства семінар адкрыла Варановіч Ірына Мікалаеўна, дырэктар Дэпартамента па турызме, у той час як з боку факультэта міжнародных адносін прагучала прывітальнае слова дэкана Дастанка Алены Анатольеўны.

Семінар у поўнай меры атрымаўся міждысцыплінарным, паколькі сярод спікераў былі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, спецыялісты ў сферы архітэктуры, юрысты, экскурсаводы-практыкі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый у сферы інваліднасці, практыкі са сферы турызму (прадстаўнікі сельскага турызму, санаторыяў, аб'ектаў вольнага часу). Па выніках работы семінара будзе падрыхтаваны электронны зборнік матэрыялаў, які будзе размешчаны ў электроннай бібліятэцы БДУ.

Трэба падкрэсліць, што даследаванні ў галіне інклюзіўнага турызму ў міжнародным і нацыянальным кантэксце праводзяцца на кафедры міжнароднага турызму з 2015 года. У даследаванні ўцягнуты як выкладчыкі (Барысенка-Клепач Н.М., Гайдукевіч Л.М. і інш.), так і студэнты (у рамках Студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі "Інавацыйныя тэхналогіі ў турызме"). У перыяд з 2015 да 2021 гг. на базе ўніверсітэта праведзена больш за 10 мерапрыемстваў па тэме інклюзіўнага турызму. У выніку праведзенай працы было апублікавана больш за 20 навуковых артыкулаў па дадзенай праблематыцы.