Подождите, идет загрузка сайта ...

2 лістапада 2021 г. на факультэце міжнародных адносін адбыўся семінар для маладых вучоных і прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта ў гібрыдным фармаце, прысвечаны пытанням публікацыйнай актыўнасці ў Scopus і спосабам яе забеспячэння.

У якасці спікера на семінар быў запрошаны намеснік начальніка Упраўлення міжнародных сувязей БДУ Уладзімір Міхайлавіч Галынскі.

Таксама перад удзельнікамі семінара выступіла загадчыца аддзела інфармацыйнага забеспячэння публікацыйнай дзейнасці Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Антаніна Мілюнец, азнаёміўшы іх з рэсурснай базай Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, бібліяметрычнымі базамі дадзеных і сэрвісамі навукаметрыі, асаблівасцямі публікацыі матэрыялаў у Scopus.