Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь у сувязі са святкаваннем 30-годдзя незалежнасці праводзіць конкурс эсэ сярод казахстанскіх студэнтаў, якія вучацца ў ВНУ Беларусі на тэму "Я ёсць Казахстан".
Напярэдадні Дня Незалежнасці плануецца абмеркаванне лепшых творчых работ у фармаце дыскусійнага клуба "Мы – будучыня Казахстана" і падвядзенне вынікаў конкурсу.
Эсэ на тэму «Я ёсць Казахстан» павінна адлюстроўваць бачанне студэнтам будучыні сваёй краіны, сваё месца ў спалучэнні з працэсамі развіцця дзяржавы, грамадзянскую пазіцыю аўтара, яго прафесійныя і творчыя планы, шляхі дасягнення пастаўленых мэт. Таксама аўтары эсэ могуць акрэсліць праблемныя пытанні, звязаныя з рэалізацыяй сваіх планаў і варыянты дзяржаўнай падтрымкі ў іх ажыццяўленні.
Эсэ неабходна накіраваць на электронны адрас Пасольства Казахстана ў Беларусі: