Подождите, идет загрузка сайта ...

Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь у сувязі са святкаваннем 30-годдзя незалежнасці праводзіць конкурс эсэ сярод казахстанскіх студэнтаў, якія вучацца ў ВНУ Беларусі на тэму "Я ёсць Казахстан".

Напярэдадні Дня Незалежнасці плануецца абмеркаванне лепшых творчых работ у фармаце дыскусійнага клуба "Мы – будучыня Казахстана" і падвядзенне вынікаў конкурсу.

Эсэ на тэму «Я ёсць Казахстан» павінна адлюстроўваць бачанне студэнтам будучыні сваёй краіны, сваё месца ў спалучэнні з працэсамі развіцця дзяржавы, грамадзянскую пазіцыю аўтара, яго прафесійныя і творчыя планы, шляхі дасягнення пастаўленых мэт. Таксама аўтары эсэ могуць акрэсліць праблемныя пытанні, звязаныя з рэалізацыяй сваіх планаў і варыянты дзяржаўнай падтрымкі ў іх ажыццяўленні.

Эсэ неабходна накіраваць на электронны адрас Пасольства Казахстана ў Беларусі: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «Конкурс эсэ» да 2 снежня 2021 г., з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца вучобы, курса і факультэта.