2–3 снежня 2021 года плануецца правядзенне міжнароднай канферэнцыі "Новыя падыходы і паспяховыя практыкі ў развіцці экалагічнага турызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях як уклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця". Канферэнцыя праводзіцца ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Развіццё экалагічнага турызму для садзейнічання пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту».
У канферэнцыі плануецца ўдзел прадстаўнікоў прыродаахоўных ведамстваў і ААПТ Рэспублікі Беларусь, іншых дзяржаў-удзельніц СНД і Грузіі, Праграмы развіцця ААН, Сусветнай турысцкай арганізацыі, арганізацый-партнёраў Праекта і інш. Агульная колькасць удзельнікаў – больш за 100 чал.
Канферэнцыя праводзіцца ў гібрыдным фармаце, аб месцы правядзення канферэнцыі ў вочнай форме (г. Мінск) будзе паведамлена дадаткова.
Запрашаем выкладчыкаў і студэнтаў прыняць удзел у канферэнцыі, у тым ліку ў вочнай форме – да 5 чалавек, у анлайн форме – без абмежаванняў.
Запоўненыя рэгістрацыйныя формы, а таксама інфармацыю аб удзельніках у вочнай форме накіроўваць на адрасы
Папярэдняя праграма