Подождите, идет загрузка сайта ...

27 кастрычніка на 1 курсе спецыяльнасці "Мытная справа" ў рамках штогадовых Дыпламатычных чытанняў па тэме "The English Tense system: forms and functions" прайшоў конкурс прэзентацый. Мерапрыемства было арганізавана кафедрай англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Ахраменка Л. С.

Студэнты 1 курса аддзялення "Мытная справа" падрыхтавалі прэзентацыі, якія адлюстроўваюць спецыфіку функцыянавання часовых форм у англійскай мове. У прэзентацыю быў уключаны не толькі тэкст паведамлення, але і тэарэтычныя, а таксама практычныя заданні, якія былі распрацаваны студэнтамі самастойна для ўцягвання астатніх у дыскусію. Такім чынам, студэнты выступалі не толькі ў якасці дакладчыка, але і выкладчыка.

Мерапрыемства прадаставіла магчымасці для раскрыцця творчага патэнцыялу, ініцыятыўнасці студэнтаў, развіцця крытычнага мыслення, а таксама актывізацыі пошукава-даследчай дзейнасці студэнтаў.

Гарбатава Аляксандра, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа"