Паважаныя студэнты!
Вы ўсе зацікаўлены ў добрай працы па спецыяльнасці ў будучыні. Для вас у рамках святкавання 100-годдзя БДУ мы ладзім сустрэчу з выпускнікамі ФМА, якія працуюць у цяперашні час у прэстыжных арганізацыях. У якасці спікераў на мерапрыемства запрошаны:
- Буднік Яраслаў Уладзіміравіч, саветнік Суда ЕАЭС,
- Кугейка Ірына Вячаславаўна, вядучы юрыст кампаніі REVERA.
Сустрэча адбудзецца 9 лістапада 2021 г. у 15.00 на факультэце міжнародных адносін БДУ, у аўдыторыі 1201.
Чакаем вас! Будзе цікава і карысна.