Подождите, идет загрузка сайта ...

5—6 лістапада адбылася восеньская сесія Мадэлявання ААН на факультэце міжнародных адносін БДУ. Мерапрыемства было прымеркавана да 100-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У рамках канферэнцыі была арганізавана работа трох камітэтаў: Савета Бяспекі на рускай і англійскай мовах, Выканаўчага камітэта Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў на англійскай мове.

На цырымоніі адкрыцця ў анлайн-фармаце з уступным словам выступілі намеснік дэкана ФМА БДУ Андрэй Селіванаў і генеральны сакратар Мадэлявання ААН на ФМА БДУ Крысціна Ярмак. Дэлегатамі восеньскай сесіі сталі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. На працягу двух дзён удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні сусветнага парадку дня ў фармаце дэбатаў. Канферэнцыя завяршылася ўрачыстым уручэннем сертыфікатаў і ўзнагароджваннем найлепшых дэлегатаў.

Дзякуем удзельнікам за актыўны ўдзел і праяўленую цікавасць да Мадэлявання ААН!