Подождите, идет загрузка сайта ...

Запрашаем студэнтаў на IV Міжнародны студэнцкі экалагічны кангрэс, які пройдзе 26–27 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Арганізатарамі мерапрыемства сталі Хімічны кластар БДУ і студэнцкае аб'яднанне.

Калі ў вас ёсць экаідэя і вы ўжо прыдумалі, як яе рэалізаваць, то можаце прыняць удзел у конкурсе "Экаідэі ў жыццё!": да 20 лістапада выслаць апісанне сваёй ідэі, прайсці адбор і выступіць у фінале конкурсу 26 лістапада.

Таксама Вы можаце выступіць з дакладам (у анлайн-фармаце) на навукова-практычнай канферэнцыі па такіх напрамках, як "Студэнцкія экалагічныя навуковыя даследаванні", "Экалогія ў адукацыі і фарміраванне экалагічнага стылю паводзін", "Міжнароднае экасупрацоўніцтва і экакультура", школьнікі могуць таксама прыняць удзел у кангрэсе з дакладам на секцыі «Раннее фармаванне экалагічнага ладу жыцця».

Магчымы завочны ўдзел. Падрабязнасці ў https://vk.com/stec2021

Усіх удзельнікаў чакаюць сюрпрызы, а пераможцаў конкурсу прызы і падарункі ад нашых партнёраў. Лепшыя даклады будуць апублікаваны.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў IV-га Міжнароднага студэнцкага экалагічнага кангрэса StEC-2021 ТУТ