Подождите, идет загрузка сайта ...

3 лістапада студэнты, якія вывучаюць партугальскую і іспанскую мову як першую і другую замежную, пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў Шарупіч Т.С. і Сіняўскай Ю.І. наведалі адкрыццё калектыўнай выставы урбан-мастакоў і фотавыставы Юліі Савіч. Культурная прастора "Вершы" забяспечыла камфортнае становішча і прыемнае баўленне часу. Сучасны падыход мастакоў да творчасці, адпаведнае музычнае суправаджэнне, цікавае асяроддзе пагрузілі студэнцкую супольнасць у цёплую экзатычную атмасферу. Гэты дзень, без выключэння, увойдзе ў настальгічную стужку студэнцкага жыцця.

Варта адзначыць, што гэта мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь і азнаменавала сабой адкрыццё Vulica Brasil — фестывалю стрыт-арта, у рамках якога бразільскія і беларускія мастакі ператвараюць вуліцы Мінска ў ''галерэі'' з мураламі, скульптурамі, графіці і іншымі формамі вулічнага мастацтва. З 2014 года пасольства Бразіліі ў Беларусі арганізуе стрыт-арт на вуліцах горада. Дзякуючы арт-аб'ектам Vulica Brasil фестывальная вуліца Кастрычніцкая стала папулярным турыстычным месцам Мінска.

Марыя Гедымін, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны"
Юлія Ігараўна Сіняўская, ст. выкладчык кафедры раманскіх моў