Па запрашэнні дацэнта кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей Гаваровай Ніны Іванаўны адбыўся круглы стол з генеральным дырэктарам Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзімірам Генадзьевічам Кулажанкам і яго намеснікам па інавацыйных тэхналогіях Маяй Уладзіміраўнай Сянько.
Нягледзячы на занятасць, прадстаўнікі Фундаментальнай бібліятэкі БДУ з задавальненнем прыйшлі на сустрэчу са студэнтамі 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)".
Уладзімір Генадзьевіч расказаў аб структуры бібліятэкі, яе гісторыі, а таксама сувязях, у тым ліку з мноствам баз даных. Таксама дырэктар згадаў магчымасць для студэнтаў звярнуцца ў бібліятэку па дапамогу ў выпадку неабходнасці якіх-небудзь матэрыялаў. Мая Уладзіміраўна дапоўніла інфармацыю Уладзіміра Генадзьевіча, суправаджаючы сваё выступленне прэзентацыяй. Пасля работнікі бібліятэкі адказалі на пытанні студэнтаў.
Фатаграфіі і артыкул падрыхтавала Аляксандра Шаройкіна

