У кастрычніку 2021 г. студэнты 1 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей у рамках штогадовага мерапрыемства "Дыпламатычныя чытанні" прадставілі даклады-прэзентацыі па тэме "Management". Мерапрыемства праводзілася пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры Д.І. Катковай, Г. І. Ахрымені, Н. І. Чарнецкай.
Шалыгіна Валерыя, Анціповіч Ніка і Анастасія Ляцко асвятлілі тэму "Styles in management". Студэнткі расказалі пра разнастайнасць стыляў менеджменту, іх уплыў на кампанію і супрацоўнікаў. Са сваім выступленнем на тэму "5 basic operations of a manager" дапоўніла сваіх калег Бурак Марыя. Яна апісала галоўныя функцыі менеджара, навыкі, якімі ён павінен валодаць, а таксама раскрыла некаторыя хітрасці аб тым, як стаць паспяховым менеджарам.
Далей былі даклады-прэзентацыі аб асаблівасцях менеджменту на прыкладзе канкрэтнай краіны.
Так, студэнтка Анастасія Кудрачова выступіла з дакладам-прэзентацыяй на тэму "Main features of American management". Яна распавяла аб заснавальніку амерыканскага менеджменту і аб тым, якім чынам ён стварыў 4 прынцыпы арганізацыі працы. Паказала, якія недахопы і перавагі могуць быць у амерыканскім менеджменце і, вядома, падкрэсліла іх адметную рысу – амерыканскі індывідуалізм.
У дадатак да гэтага, быў прадстаўлены даклад на тэму "Managers in Canada", які падрыхтавала Пінчук Лізавета. На прыкладзе гэтай краіны яна паспрабавала прааналізаваць, якімі якасцямі павінен валодаць добры менеджар у гэтай краіне.
З заключным дакладам на тэму "Management in South Korea" выступіла студэнтка Ратнікава Анастасія, раскрыўшы спецыфіку прымянення менеджменту ў кіраўніцтве прадпрыемстваў Паўднёвай Карэі.
Гэта мерапрыемства дазволіла студэнтам разгледзець усе бакі менеджменту, яго падабенства і адрозненне ў розных краінах. Дакладчыкі задавалі адзін аднаму дадатковыя пытанні, якія іх цікавілі, і з задавальненнем даведваліся вельмі шмат новага пра сваю будучую прафесію. Усе адзначылі, што мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным.
Ратнікава Анастасія, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"