Подождите, идет загрузка сайта ...

26 кастрычніка студэнты чацвёртага курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" прынялі ўдзел у дыпламатычных чытаннях з тэмай "Global Economic Issues in Different Regions of the World" у фармаце Experts Panel Discussion пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Макарэвіч Таццяны Іванаўны. Падчас дыпламатычных чытанняў студэнты выступалі як у якасці спікераў, так і ў якасці экспертаў па абраных рэгіёнах – ЗША і Еўропе. У якасці мадэратара дыпламатычных чытанняў выступіла Соф'я Шэлег.

Тэма дакладу першага спікера –"The Role of Cryptocurrency in the Modern World". У ролі спікера выступіў Міхаіл Панцялееў. Былі ўзняты пытанні сутнасці крыптавалюты, а таксама праблемы, звязаныя з выкарыстаннем лічбавых грошай у свеце.

Другі спікер, Ганна Яфрэмава, ахапіла тэму "International Intra-corporate Mobility is Investment in Human Capital". Дадзены даклад ахапіў актуальнасць інвестыцый у чалавечы капітал, працэс пабудовы стратэгіі інвесціравання найбуйнейшых карпарацый, і, акрамя таго, паказаў важнасць адаптацыі бізнесу пад зменлівыя ўмовы навакольнага асяроддзя.

У рамках трэцяга даклада (спікер Марыя Ксяндзова) была прадстаўлена актуальная інфармацыя са сферы індустрыі кіно, а менавіта, яе асаблівасцях ва ўмовах Covid-19. Тэма дакладу – "Economic Analysis of COVID-19 Pandemic's Impact on the Film Industry". Былі выяўлены асноўныя праблемы і змены, якія адбываліся і адбываюцца ў кінаіндустрыі, а таксама апісаны эканамічны эфект, які знайшоў свой водгук у тэндэнцыях, што назіраюцца ў дадзенай сферы.

Пасля даклада экспертам па рэгіёнах былі накіраваны пытанні адносна кожнай з трох ахопленых спікерамі праблем. Анастасія Саўкова і Андрэй Сугака ўзялі на сябе ролю амерыканскіх экспертаў, Максім Цяселкін выступіў у якасці эксперта па Еўропе. Студэнты старанна вывучылі спецыфіку абраных рэгіёнаў, дзякуючы чаму паспяхова ахапілі самыя актуальныя пытанні, якія прагучалі ў тэматыцы дакладаў. Эксперты ад амерыканскага і еўрапейскага рэгіёнаў актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі, апісваючы існуючую сітуацыю, выказваючы сваё меркаванне наконт існуючых праблем, а таксама прапаноўваючы магчымыя шляхі вырашэння ў сітуацыі, якая склалася ў рэгіёне.

Дыпламатычныя чытанні ў фармаце дыскусіі на аснове дакладаў сталі выдатнай магчымасцю для студэнтаў атрымаць новыя веды ў галіне глабальных эканамічных праблем, а таксама эфектыўна патрэніраваць здольнасці спантанных зносін на англійскай мове. Спікерам падчас падрыхтоўкі ўдалося глыбока вывучыць матэрыял, а таксама стварыць якасныя артыкулы для наступных публікацый.

Яркія фатаграфіі ў працэсе дыпламатычных чытанняў былі зроблены Анастасіяй Мармузевіч.

Артыкул падрыхтавала Ганна Яфрэмава