Подождите, идет загрузка сайта ...

26.10.2021 пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей Пасейшвілі Інгі Мікалаеўны, Маравой Людмілы Арсеньеўны і Кузьміной-Мамедавай Алены Сяргееўны адбылася чарговая сустрэча ў рамках традыцыйных Дыпламатычных чытанняў.

Студэнтам 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" была прапанавана тэма "New business opportunities in economy" для правядзення конкурсу на лепшую прэзентацыю. Пасля дэталёвага аналізу прэзентацый у адпаведнасці з распрацаванымі крытэрыямі журы, якое складалася з аднагрупнікаў і старшых выкладчыкаў, вынесла свой вердыкт.

Былі названы найлепшыя спікеры ў намінацыях і пераможцы. У намінацыі "Correspondence to the suggested topic" перамог Сісауры Данііл. У сваёй прэзентацыі ён распавёў пра кампанію, якая спрыяе прасоўванню новых арганізацый са свежымі для эканомікі ідэямі. Таксама студэнт закрануў тэарэтычныя аспекты фінансавання такіх. Студэнты Кузняцова Анастасія і Краскоўская Лізавета працягнулі аналіз прапанаванай тэмы з пункту гледжання менеджменту кампаніі і праблем, якія могуць узнікнуць у яе на шляху. Спікеры выступілі з тэмай прэзентацыі "Risk management", з ёй дзяўчаты атрымалі перамогу ў намінацыі "Style of delivery". Наступны спікер – Халіуліна Кацярына – са сваёй прэзентацыяй «Start-Up guide» распавяла пра такі від арганізацый, як стартапы, пра іх стварэнне і існаванне ў сучаснай эканоміцы. Гэтая прэзентацыя атрымала перамогу ў намінацыі "Clearstructureof presentation".

Студэнты ў сваіх прэзентацыях закранулі не толькі тэарэтычныя пытанні і магчымасці развіцця эканомікі, але і прааналізавалі наступствы ўплыву пандэміі на існуючую сітуацыю. Аўтарамі гэтай прэзентацыі сталі студэнты Майсеенка Кірыл і Шумак Данііл, адзначаныя ў намінацыі "Scientific database and engaging graphics".
Першае месца за прэзентацыю "Emotional intelligence as a valuable workplace skill" атрымала Салдатава Наталля. Студэнтка падкрэсліла, што EI дапамагае кіраўнікам будаваць эфектыўныя працоўныя каманды, раскрываць таленты супрацоўнікаў, а таксама паляпшаць кліенцкі сэрвіс, улічваючы патрэбнасці мэтавай аўдыторыі. Віншуем з перамогай!

Дзякуем усім удзельнікам за такія цікавыя даследаванні і чакаем далейшых мерапрыемстваў!

Суцько Ніна, Халіуліна Кацярына, студэнткі 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка"