Адкрыты прыём заявак на конкурс стартап-праектаў "INNSTART BSU 2021". Мэта правядзення конкурсу выяўленне і падтрымка лепшых праектаў у прадпрымальніцкай і інавацыйнай сферы, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі моладзі, фарміраванне дзелавой актыўнасці праз падтрымку і стымуляванне ініцыятыў.
Конкурс будзе праходзіць у два этапы:
- I этап – збор заявак і адбор удзельнікаў – да 15 лістапада 2021 г.;
- II этап – публічная абарона праектаў, падвядзенне вынікаў Конкурсу – 25 лістапада 2021 г. на базе факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі (вул. Ленінградская, 16).