Подождите, идет загрузка сайта ...

27 кастрычніка 2021 года на кафедры германскіх моў ФМА ў рамках Дыпламатычных чытанняў пад праектным кіраўніцтвам загадчыка кафедры германскіх моў, дацэнта Марыі Фёдараўны Арсенцьевай прайшло мерапрыемства "Турыстычныя аб'екты сусветнай спадчыны".

Студэнты 3 і 4 курсаў спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" выступілі са сваімі работамі. У сваіх выступленнях дакладчыкі прадставілі аўдыторыі найважнейшыя і значныя аб'екты сусветнай спадчыны Рэспублікі Беларусь і нямецкамоўных краін, а таксама выявілі іх асаблівасці. Прэзентацыі былі падрыхтаваны на наступныя тэмы: "Białowieża-Nationalpark", "Schloss Neswisch", "Augustow-Kanal", "Kulturerbe Deutschlands: Musksuer Park", "Berner Altstadt - ein UNESCO-Welterbe", "Weltkulturer Deutsche Stadt Weimar" і г.д.

Студэнты здолелі прадэманстраваць навыкі валодання замежнай мовай, а таксама праявілі ўменні прамоўніцкага майстэрства, прэзентацыйнай дзейнасці і аналітычнага кагнітыўнага падыходу пры прыкладным прымяненні замежнай мовы ў рамках праектнага эўрыстычнага метаду.