27 кастрычніка студэнты-мытнікі 3 курса ў рамках вучэбнай дысцыпліны "Мытны кантроль" праслухалі лекцыю аб кіналагічнай службе мытных органаў Рэспублікі Беларусь і паглядзелі на практычныя ўменні службовага сабакі.
Перад студэнтамі выступілі начальнік кафедры кіналогіі Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь Крэер В. Д. і выкладчык Глушакова П. П. Усеагульнай увагай карыстаўся рускі паляўнічы спаніэль Тэршэт. Пасля паказальных заняткаў студэнты атрымалі адказы на свае шматлікія пытанні.