Подождите, идет загрузка сайта ...

21 кастрычніка 2021 г. на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей прайшлі штогадовыя дыпламатычныя чытанні сярод студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа» пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў Н. А Касцёравай і В. А Карповіч. У ходзе заняткаў, праведзеных у рамках дыпламатычных чытанняў, былі закрануты тэмы кантрабанды жывёл на тэрыторыі краін-членаў ЕАЭС. Спікеры абазначылі тыя віды жывёл, якія часцей за ўсё падвяргаюцца незаконнаму перамяшчэнню праз граніцу, а таксама вызначылі сродкі мытнага кантролю, якія садзейнічаюць выяўленню жывёл на граніцы. Таксама была асветлена тэма важнасці міжнароднай канвенцыі СІТЭС. Канвенцыя СІТЭС адыгрывае ключавую ролю як у захаванні біялагічнай разнастайнасці, так і ў выяўленні нелегальнага перамяшчэння рэдкіх відаў раслін і жывёл праз мытную мяжу. Яе галоўная мэта накіравана на спыненне міжнароднага гандлю знікаючымі відамі прадстаўнікоў флоры і фауны. У Рэспубліцы Беларусь гэта канвенцыя ўступіла ў сілу ў 1995 г. і займае важнае месца ў барацьбе з кантрабандай рэдкіх жывёл і раслін.

Паліна Карнеева, студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа"