Подождите, идет загрузка сайта ...

У рамках Дыпламатычных чытанняў на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцей ФМА адбыліся мерапрыемствы, арганізаваныя кандыдатам філалагічных навук, прафесарам кафедры Таццянай Васільеўнай Караічавай.

Студэнты 3-га курса спецыяльнасці “Лінгвакраіназнаўства” выканалі вучэбна-даследчыя праекты на тэму “Цытаты-афарызмы Р. Кіплінга ў сучасным дыскурсе (вопыты семантычнага перакладу)”. Яны прадстаўлялі свае падрадковыя (семантычныя) пераклады вядомых вершаў Р. Кіплінга, звязвалі іх з гістарычным геапалітычным і сацыякультурным фонам, абгрунтоўвалі свае перакладчыцкія рашэнні і параўноўвалі іх з апублікаванымі перакладамі ў плане перадачы важных сэнсаў, адзначалі адрозненні ў існаванні стаўшых намінальнымі назваў і імён уласных твораў Р. Кіплінга: Вялікая Гульня, Закон джунгляў, Маўглі, бандэрлогі і інш. Студэнты 4-га курса спецыяльнасці “Лінгвакраіназнаўства” прынялі ўдзел у міні-канферэнцыі па антыўтопіях брытанскіх аўтараў.