Подождите, идет загрузка сайта ...

18 кастрычніка 2021 г. на факультэце міжнародных адносін у рамках дыпламатычных чытанняў прайшоў конкурс відэаролікаў "Degrees and Carees".

Студэнты 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа» разам з выкладчыкам кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцей Крэль Уладзіславай Кірылаўнай разгледзелі актуальныя праблемы, якія закранаюць дадзеную тэматыку. Сярод іншых абмяркоўвалася праца за мяжой, сумяшчэнне працы і вучобы ва ўніверсітэце, выбар паміж працай на выходных і працай у начную змену і інш.

Не менш цікавымі былі развагі на тэму выбару паміж цікавай, але нізкааплатнай працай і сумнай працай з высокім узроўнем заработнай платы.

Меркаванні студэнтаў былі разнастайныя, аднак кожны падмацаваў свой пункт гледжання важкімі аргументамі, у выніку чаго другакурснікі змаглі не толькі абмеркаваць сітуацыі, звязаныя з навучальнай і працоўнай сферай іх жыцця, але і падзяліцца ўласным досведам.

Сівалобцава Вера, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа»