Унікальная акцыя, якая аб'яднае ўсіх, хто калі-небудзь маў дачыненне да БДУ, стартавала ва ўніверсітэце.
Накіраваць словы падзякі могуць студэнты, супрацоўнікі, выкладчыкі, выпускнікі, партнёры і любы жадаючы з усіх кропак розных кантынетаў.
Пакінуць успаміны і пажаданні можна на рускай, беларускай, англійскай і кітайскай мовах. Тэкст пажаданняў і месца пражывання яго аўтара аўтаматычна знаходзяць адлюстраванне на электроннай карце, якая ахоплівае ўсе краіны і гарады свету.
На дадзены момант віншаванні паступілі практычна з усіх абласцей Беларусі і некаторых рэгіёнаў Польшчы.
