Паважаныя калегі! 25 лістапада 2021 г. на базе факультэта міжнародных адносін БДУ адбудзецца XII Нацыянальная навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Аграэкатурызм 2021 у перыяд сучасных выклікаў: нацыянальны вопыт».
Арганізатарамі канферэнцыі з'яўляюцца кафедра міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ, БГА «Адпачынак у вёсцы» і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Канферэнцыя плануецца ў гібрыдным рэжыме з трансляцыяй анлайн. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, спецыялісты і практыкі ў сферы турызму, гаспадары аграсядзібаў.
Тэрмін падачы заявак і матэрыялаў — 20 лістапада 2020 г. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці ў ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ЛІСЦЕ