18 кастрычніка 2021 г. на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў у рамках «Дыпламатычных чытанняў 2021» былі прадстаўлены даклады-прэзентацыі па тэме «Artificial Intelligence — benefits and threats». Мерапрыемства было арганізавана студэнтамі 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры Г. І. Ахрымені, Н. І. Касцёравай, Д. І. Катковай, Н. І. Чарнецкай.
З прэзентацыяй аб перавагах штучнага інтэлекту выступілі Качан Дар'я і Сухамера Ева. Студэнткі азнаёмілі прысутных з найноўшымі дасягненнямі ў гэтай галіне, на прыкладах даказалі незаменнасць штучнага інтэлекту ў 21 стагоддзі, распавялі пра яго значнасьі ў нашым жыцці. Асаблівая ўвага ў дакладзе была нададзена ўкараненню штучнага інтэлекту ў працэс менеджменту.
Далей Агеенкава Кацярына ў сваім дакладзе "Artificial Intelligence-the worst scenario" звярнула ўвагу на недахопы і рызыкі штучнага інтэлекту, практычна прадэманстравала яго негатыўны бок. Таксама Кацярына прывяла аргументы на карысць таго, што ўкараненне штучнага інтэлекту ў шматлікія сферы дзейнасці — гэта актуальная праблема, якая выклікае занепакоенасць многіх навукоўцаў пра будучыню чалавецтва.
У дакладзе-прэзентацыі "Emotional intelligence as a constituent of intellectual ability", дзякуючы студэнткам Ражко Карыне і Пазняк Лізавеце, было шырока раскрыта паняцце эмацыйнага інтэлекту, яго адрозненне ад разумовага інтэлекту і важнасць сумы гэтых складнікаў у менеджменце. На асобных прыкладах дакладчыкі паказалі, як распазнаваць свае эмоцыі, і распавялі пра іх уплыў на іншых людзей.
Дадзенае мерапрыемства прайшло канструктыўна і, як падкрэслілі ўдзельнікі, эфектыўна. Студэнты абменьваліся вопытам часам нават у вельмі вострай дыскусіі, што пацвярджае проціборства розных пунктаў гледжання і поглядаў на мінусы і плюсы штучнага інтэлекту.
Качан Дар'я, студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"
{gallery}2021/2021_10_18_03{/gallery}