20 кастрычніка 2021 года студэнты 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа» разам з дацэнтам кафедры мытнай справы Тарарышкінай Л. І. прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Дзень адчыненых дзвярэй» у Мінскім філіяле РУП «Белмытнясэрвіс», прысвечаным 20-годдзю з дня стварэння і паспяховай працы. Мінскі філіял РУП «Белмытнясэрвіс» – самы буйны са структурных падраздзяленняў РУП «Белмытнясэрвіс» – з'яўляецца адным з вядучых прадпрыемстваў на рынку мытных паслуг, аказваючы комплекс паслуг як мытнага прадстаўніка, так і авіяцыйнага, і аўтамабільнага перавозчыка.
Адбылася сустрэча з кіраўніком Мінскага філіяла РУП «Белмытнясэрвіс» Аляксандрам Аляксандравічам Скачкокоўскім, праведзена экскурсія па тэрыторыі ТЛЦ «Мінск-Белмытнясэрвіс-2» з наведваннем складоў з прыладамі стэлажнай сістэмы і складской тэхнікі. Прадэманстраваны праца халадзільнага абсталявання, кантэйнернай пляцоўкі і рычстакера.
Студэнты з цікавасцю вывучылі вытворчы працэс Мінскага філіяла РУП «Белмытнясэрвіс», атрымалі практычныя навыкі ў вывучэнні вучэбнай дысцыпліны «Эканоміка мытнай справы» і ўдзячны арганізатарам. Да новых сустрэч на пляцоўцы Мінскага філіяла РУП «Белмытнясэрвіс»!