Подождите, идет загрузка сайта ...

15 кастрычніка 2021 г. на кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў прайшлі штогадовыя дыпламатычныя чытанні сярод студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа" пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў А. С. Тамарынай і М. Р. Юмагулавай. Тэма абмеркавання ў гэтым годзе гучала наступным чынам: Solving crisis in a diplomatic way / Дыпламатыя ў вырашэнні канфліктаў.

Спікеры закранулі актуальныя тэмы сусветнай супольнасці, у тым ліку кліматычныя змены, праблемы, звязаныя з узроўнем жыцця насельніцтва, пандэмію COVID-19, а таксама акцэнтавалі ўвагу на тым, з якімі выклікамі сутыкаюцца мытныя службы. Праслухаўшы ўсё даклады, студэнты прыйшлі да аднадушнага рашэняі, якое заключаецца ў тым, што дыпламатыя незаменная пры ўрэгуляванні канфліктаў і крызісаў сусветнай супольнасці. Глабалізацыя закранае інтарэсы пераважнай большасці ўдзельнікаў на сусветнай арэне, а ўзаемазалежнасць краін у эпоху глабалізацыі прыводзіць да павелічэння значнасці дыпламатыі.

Лізавета Чыслова, Яна Марыніч, студэнткі 3 курса, спецыяльнасці «Мытная справа»