Подождите, идет загрузка сайта ...

16 кастрычніка на факультэце пачаліся заняткі чарговага набору Школы будучага мытніка. Сярод больш чым дваццаці школьнікаў, жадаючых у будучыні асвоіць прафесію спецыяліста мытнай справы, – навучэнцы спецыялізаванага мытнага класа сярэдняй школы № 46 г. Мінска, а таксама іншых школ горада.

У рамках плана заняткаў слухачы здзейснілі экскурсію па факультэце, даведаліся аб правілах паступлення на спецыяльнасць, асаблівасцях навучання, выслухалі займальны аповяд на англійскай мове старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў ФМА Юмагуловой М. Р., а таксама лекцыю па гісторыі мытнай службы Беларусі. Заняткі з будучымі абітурыентамі БДУ будуць працягвацца да лістапада.